ТЛУ́ШЧАВАЯ ТКА́НКА,

разнавіднасць злучальнай тканкі жывёльнага арганізма. Складаецца з клетак, якія ўтрымліваюць у цытаплазме тлушчавыя ўключэнні. Служыць энергет. дэпо арганізма, засцерагае яго ад страты цяпла. У пазваночных жывёл і чалавека размешчана пераважна пад скурай (падскурная клятчатка), у сальніку, паміж унутр. органамі ў выглядзе мяккіх, пруткіх пракладак. У водных млекакормячых (напр., у некат. кітоў) слой падскурнай Т.т. дасягае 50 см.

т. 15, с. 478

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)